Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Барысаве» на правядзенні кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»

Архівіст 1 катэгорыі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Барысаве» Любоў Мікалаеўна Качко правяла кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №18 г.Барысава», ДУА «Гімназія №3 г.Барысава». Рабятам быў паказаны дакументальны фільм «У жніўні 44-га».