«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №42 г.Магілёва»
19 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для навучэнцаў 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа №42 г.Магілёва». Падчас мерапрыемства школьнікі пабывалі ў новым будынку архіва.
Экскурсія пачалася з наведвання архівасховішча, дзе ўстаноўлена сучасная супрацьпажарная сістэма, кліматычнае абсталяванне для падтрымання пэўных умоў захоўвання, прытокава-выцяжная ўстаноўка з функцыямі асушэння, увільгатнення і ачысткі паветра, а таксама спецыяльныя мабільныя стэлажы, якія абараняюць дакументы ад пылу і святла.
Потым школьнікі пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе азнаёміліся з працэсам сканіравання дакументаў.
Завяршылася мерапрыемства ў актавай зале архіва гутаркай на тэму «Абарона г.Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны» і праглядам дакументальнага фільма «Аперацыя «Баграціён», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД). Шчырую цікавасць у рабят выклікала мужная праца савецкіх кінааператараў у ваенныя гады.
Экскурсія стала для школьнікаў цікавай і пазнавальнай падзеяй, якая садзейнічае папулярызацыі архіўнай справы сярод моладзі.
![]() |
![]() |
1-2. Школьнікі падчас наведвання архівасховішча. |
![]() |
3. Дэманстрацыя працэсу сканіравання архіўных дакументаў. |
![]() |
4. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў праводзіць гутарку з навучэнцамі. |
![]() |
5. Прагляд дакументальнага фільма «Аперацыя «Баграціён». |
![]() |
6. Знаёмства з архіўнымі дакументамі. |