Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2026 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці традыцыйна прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь: урачыстым мітынгу, а таксама цырымоніі ўскладання кветак да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто адважна змагаўся за незалежнасць і светлую будучыню нашай краіны.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас удзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
![]() |
