Ажыўляючы гісторыю: Дні памяці ў архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці да Дня Перамогі
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшлі Дні памяці, прысвечаныя 81-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» і «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены сапраўдныя архіўныя дакументы, у ліку якіх акты аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі, успаміны абаронцаў горада і асабістыя справы удзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння. Гэтыя каштоўныя матэрыялы асвятлілі лёсы Герояў Савецкага Саюза-ураджэнцаў Гомельскай вобласці, чые галасы ажывілі Старонкі гісторыі і нагадалі аб гераізме і ахвярах тых, хто змагаўся за свабоду і будучыню сваёй Радзімы.
Завяршыліся Дні памяці наведваннем выставы архіўных дакументаў «Дзяўчаты ў ахоўных гімнасцёрках» і агляднымі экскурсіямі па архівасховішчы, дзе кожны навучэнец змог дакрануцца да гісторыі, успомніць пра подзвіг і аддаць даніну павагі тым, хто абараніў мір і незалежнасць нашай краіны.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства |
![]() |
| 4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» падчас мерапрыемства |



