Урок мужнасці ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне
14 лютага 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі кадэты 6 класа сярэдняй школы № 4 г. Кобрына.
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-й гадавіны вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан спецыялісты архіва правялі для дзяцей урок мужнасці «Душы, абпаленыя Афганістанам».
Школьнікам была прадэманстравана выстава «Верныя прысязе мы і выкананы загад…», у якой прадстаўлены архіўныя дакументы воінаў-інтэрнацыяналістаў Мелінчука А.У. і Астаф’ева М.К., якія ўваходзяць у калекцыю дакументаў асабістага паходжання. Вялікую цікавасць у вучняў выклікалі ўспаміны ветэранаў аб службе ў Афганістане, іх ордэнскія кніжкі і пасведчанні да медалёў.
У завяршэнні сустрэчы была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая ўключала ў сябе кароткі экскурс у гісторыю стварэння архіва, інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, наведванне архівасховішча.