Аб мерапрыемствах установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» для навучэнцаў установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» 22 верасня 2024 года гасцямі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» сталі навучэнцы 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж».
Загадчыца аддзела фарміравання НАФ Мазепіна Ірына Аляксееўна правяла для будучых юрыстаў навучальны семінар-практыкум на тэму «Асновы справаводства», на якім былі разгледжаны асноўныя нарматыўныя прававыя акты ў сферы архіўнай справы і справаводства. дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.
Заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна правяла інфармацыйную гадзіну, прысвечаную 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Навучэнцы даведаліся аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны і месцах іх захоўвання, пазнаёміліся з дзейнасцю Полацкай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў.
У рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» прадэманстраваны відэаролік БДАКФФД «Да 80-х угодкаў вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Пасля заканчэння мерапрыемства, для навучэнцаў арганізавана экскурсія па ўстанове.
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.