Аб правядзенні мерапрыемства ў рамках справаздачна-выбарнага сходу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»

9 лютага 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі, у якім прыняў удзел старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Сяргей Уладзіміравіч Раманчык.

Агульным сходам работа прафсаюзнага камітэта была прызнана здавальняючай. Пасля завяршэння мерапрыемства для Сяргея Уладзіміравіча праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем самага вялікага архівасховішча.

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Тамковіч А.А. пазнаёміла госця з гісторыяй архіва і найбольш цікавымі дакументамі. У прыватнасці, акцэнт зроблены на архіўных справах, якія адлюстроўваюць дзейнасць прафсаюзнага руху. Таксама работнікі архіва прэзентавалі мабільныя выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Старонкі гісторыі Маладзечна», падрыхтаваныя па дакументах архіва.

 

У час галасавання
Выступае Раманчык С.У.
Загадчык аддзела Тамковіч А.А. і Раманчык С.У. падчас экскурсіі
Вядучы архівіст Жадзёнаў Д.А. дэманструе дакументы
У архівасховішчы
Размяшчэнне дакументаў на стэлажах