Аб правядзенні Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці кінапаказу ў ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі»
04.12.2024 Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці арганізаваў у ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для супрацоўнікаў інстытута і педагогаў устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці – слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі – кінапаказ кароткаметражнага дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка расказала прысутным аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
У рамках мерапрыемства была таксама прадстаўлена падрыхтаваная дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».
![]() |
![]() |
1-2. Вераніка Крышчанка расказвае пра праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца с выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!» |