Лідэры Баранавіцкага гарадскога падлеткавага парламента наведалі дзяржархіў

У рамках акцыі «Архівы – школе» 18 лютага 2025 г. занальны дзяржархіў у г.Баранавічы наведалі лідэры гарадскога падлеткавага парламента і члены гарадскога міратворчага атрада Палаца дзіцячай творчасці.

Гасцям расказалі пра гісторыю архіва, прадставілі прэзентацыю і выставу па гісторыі архіва, пазнаёмілі з найбольш цікавымі архіўнымі дакументамі.

У канцы ўрока была праведзена прафарыентацыйная гутарка і аглядная экскурсія па архівасховішчы.

 

1. Лідэры Баранавіцкага гарадскога падлеткавага парламента і члены гарадскога міратворчага атрада Палаца дзіцячай творчасці
2. Падчас урока
3. У архівасховішчы