Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
18 красавіка 2024 года ў Год якасці, акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для студэнтаў 1 курса БІП-Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій, спецыяльнасці: міжнароднае права.
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання Святлана Брузгіна расказала пра абарону горада Магілёва ў ліпені 1941 года, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміла студэнтаў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі на падставе архіўных дакументаў па тэмах: «Абарона Магілёва». «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Загадчык аддзела Святлана Барцулёва расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой госці азнаёміліся са складам і рэжымам захоўвання дакументаў.
У час экскурсіі студэнты азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй «Гісторыя партыйнага архіва».
![]() |
1. Святлана Брузгіна знаёміць студэнтаў з дакументальнымі выставамі |
![]() |
2. Святлана Барцулёва праводзіць аглядную экскурсію па архівасховішчу |