Удзел намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у семінары «Справядлівая гісторыя» для настаўнікаў гісторыі г.Мінска
25 сакавіка 2026 года ў Цэнтральным Доме афіцэраў адбылося пасяджэнне пастаянна дзеючага навукова-асветніцкага семінара «Справядлівая гісторыя». Удзел у ім прынялі каля 300 сталічных настаўнікаў гісторыі. Тэмай цяперашняга пасяджэння стаў «Уклад органаў дзяржбяспекі СССР у разгром фашызму».
Адкрываючы семінар, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў А.М.Цуран адзначыў асаблівую актуальнасць абранай тэмы. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Клішэвіч адзначыў, што тэматыка семінара фарміруецца ў цесным узаемадзеянні з педагагічнай супольнасцю.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з дакладам «Барацьба з нямецкай агентурай на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Другім спікерам семінара выступіў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі У.М.Надтачаеў. Ён распавёў пра ўдзел прадстаўнікоў органаў дзяржбяспекі ў барацьбе з нямецкімі акупантамі.
![]() |
| 1. Арганізатары і дакладчыкі на семінары «Справядлівая гісторыя» |
![]() |
| 2. Прывітальнае слова А.М.Цурана |
![]() |
| 3. Удзельнікі семінара «Справядлівая гісторыя» |


