Заключны кіналекторый у кінатэатры «Космас»

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 2024 г. у кінатэатры «Космас» у г.Магілёве ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся заключны кіналекторый для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №39 г.Магілёва». Падчас яго быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).

Перад пачаткам сеанса перад гледачамі выступіў архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксей Швыроў. Ён расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316. Агучыў звесткі аб людскіх стратах у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб матэрыяльным уроне, прычыненым Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі за гады акупацыі, а таксама былі прадстаўлены дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» па тэме «Вызваленне і аднаўленне горада Магілёва1944-1950 гг»..

На фота: Выступленне архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Аляксея Швырова