Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

20 студзеня 2025 г. у межах акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў 8 «Б» класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №40 г.Мінска».

Экскурсію па архіву правёў архівіст II катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Нікіта Андрэевіч Гарнастаеў. Школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіва, будынкам, якое ён займае, а таксам структурай і напрамкам дзейнасці архіва.

Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству з працай архівасховішч, дзе навучэнцаў азнаёмілі са стварэннем аптымальных умоў захавання каштоўных дакументаў, правілах іх размяшчэння, парадку выдачы і ўліку спраў, аб мерах па забеспячэнню захаванасці архіўных матэрыалаў у надзвычайных сітуацыях.

У чытальнай зале архіва навучэнцы азнаёміліся з праектнай дакументацыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, эскізамі планаў даваеннай забудовы горада Мінска, выставай архіўных дакументаў «Культавае дойлідства Беларусі», а таксама з банэрнай выставай, прысвечанай гісторыі і сучаснаму развіццю Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і аднаўленню г.Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню кругагляда навучэнцаў, дапамагаюць зразумець значнасць і ролю архіваў у сучасным свеце, а каму-небудзь, магчыма, дапамогуць вызначыцца з будучай прафесіяй.

 

1. Наведванне архівасховішча.
2. Н.А.Гарнастаеў падчас дэманстрацыі банэрнай выставы.
3. Знаёмства навучэнцаў з працай чытальнай залы.
4. Навучэнцы у завяршэнні экскурсіі.