«Гісторыя Вялікай Перамогі». Кіналекторый для навучэнцаў правялі маладзечанскія архівісты
Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» правялі кіналекторый з паказам фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 9-10 класаў ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы».
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Алена Тамковіч выступіла з прывітальным словам, прадставіла працу архіва і мэта дадзенай сустрэчы.
Архівіст Вольга Беразоўская расказала навучэнцам аб ключавых момантах, адлюстраваных у кінахроніцы.
Падобныя ініцыятывы падкрэсліваюць важнасць архіўнай працы ў захаванні гістарычнай спадчыны і служаць стымулам для фармавання павагі да мінулага і натхнення для будучых пакаленняў.