Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы-школе»

17 снежня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча супрацоўнікаў архіва з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж рачнога флоту».

У рамках мерапрыемства навучэнцам быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама дзеці атрымалі магчымасць азнаёміцца з дакументамі, якія раскрываюць сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму і сведчаць пра шкоду, прычыненую нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Напрыканцы мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой хлопцы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі яго работы і дзеючымі выставамі архіўных дакументаў.

 

1. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж рачнога флоту» падчас мерапрыемства
2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж рачнога флоту» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж рачнога флоту» падчас мерапрыемства
4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж рачнога флоту» падчас экскурсіі