Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

1 сакавіка 2024 года ў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Магілёва» прайшоў інфармацыйны ўрок для навучэнцаў, прысвечаны вызваленню і аднаўленню г.Магілёва пасля Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства перад прысутнымі з уступным словам выступіў начальнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Дзеравяга. Затым архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў расказаў аб пасляваенным аднаўленні абласнога цэнтра, дакументах, якія захоўваюцца ў архіве і спецыфіцы працы архівістаў. Школьнікам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

У завяршэнні навучэнцы змаглі задаць выступоўцам усе пытанні, якія цікавілі іх.