Аб дэманстрацыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Вызваленне» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»

29 чэрвеня 2024 года ва ўстанове Слуцкая раённая бібліятэка адбылася інфармацыйна-мемарыяльная гадзіна «Гераічная гісторыя вызвалення Беларусі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі.

Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» Барадзіна Ірына Антонаўна ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» правяла кіналекторый для чытачоў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Для прысутных на мерапрыемстве навучэнцаў УА «Слуцкі дзяржаўны індустрыяльны каледж» і чытачоў бібліятэкі быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Перад праглядам фільма выступіў супрацоўнік бібліятэкі В.М.Грыдасаў, які распавёў пра землякоў-Герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія заплацілі дарагую цану за наша права жыць пад мірным небам. Была прадэманстравана прэзентацыя «Літаратурная спадчына пісьменнікаў-франтавікоў Случчыны».

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-прагляд «Непераможная Беларусь».

 

1. Выступленне дырэктара архіва І.А.Барадзіной перад праглядам фільма.
2. Выступленне супрацоўніка бібліятэкі В.М.Грыдасава.
3. Удзельнікі мерапрыемства.