Аб правядзенні пятага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

24 студзеня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены пяты архіўны ўрок «Маўклівыя сведкі шматвяковай гісторыі» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім. В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Заняткі праводзіліся ў форме ўрока-віктарыны аб архітэктурных помніках г.Гродна. На прыкладзе архіўнага дакумента «Кароткі гістарычны нарыс аб праваслаўным Сафійскім саборы ў г.Гродна», навучэнцы пазнаёміліся з неіснуючым цяпер помнікам архітэктуры.

 

1. Навучэнцы пад час архіўнага ўрока.
2. Знаёмства з картай.
3. Чытаем дакументы.