11 і 15 мая 2026 г. у рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці былі арганізаваны семінары-практыкумы для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава
Разам з дакументамі, якія знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, студэнты рамана-германскай філалогіі, азнаёміліся і вывучылі газеты, часопісы, брашуры, афішы і аб’явы акупацыйных уладаў на нямецкай мове, якія адносяцца да ваеннага перыяду нашай краіны. Будучыя лінгвісты не толькі зачытвалі цікавыя факты з прадстаўленых дакументаў, але і прадэманстравалі майстэрства перакладу з замежнай мовы.
Таксама падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Баграціён», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. У чытальнай зале архіва |
![]() |
![]() |
| 2-3. Студэнты за вывучэннем друкаваных матэрыялаў |
![]() |
| 4. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Баграціён» |



