Аб правядзенні тэматычнага занятку ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
10 снежня 2025 года ў рамках праекта «Юны архівіст» з навучэнцамі 7 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» вядучым архівістам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Кажановай Святланай праведзены тэматычны урок па азнаямленні рабят з працай аддзела, афармленнем кантрольных спраў.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся са складам і прызначэннем дакументаў кантрольных спраў, іх прымяненнем і прызначэннем у справаводстве арганізацый.
На фота: Вядучы архівіст аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы С.І.Кажанава праводзіць у чытальнай зале тэматычныя урок для навучэнцаў 7 «А» класа
![]() |
![]() |

