Аб правядзенні ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці мерапрыемстваў у рамках акцыі «Аархівы – Школе»
17–21 сакавіка 2025 г.на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці арганізавана практыка студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, якія навучаюцца па спецыяльнасці «гістарычная адукацыя». Мэта практыкі – азнаямленне з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва і набыццё ўменняў і навыкаў работы па выяўленні архіўных дакументаў.
Заняткі былі арганізаваны ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» і ўключалі як тэарэтычную частку, так і практычныя заняткі. Акрамя таго, для практыкантаў былі арганізаваны аглядная экскурсія па архіве, прагляд дакументальных фільмаў, падрыхтаваных Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і віртуальных выстаў, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці, звязаных з 80-годдзем вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абмеркаванне выкананай працы і падвядзенне вынікаў адбылося ў ходзе семінара, які завяршыў праграму практыкі.
![]() |
1.Падчас практычных заняткаў па тэматычным выяўленні архіўных дакументаў |
![]() |
2.Азнаямленне з працай па аблічбоўцы дакументаў падчас агляднай экскурсіі па архіве |
![]() |
3.Падчас прагляду аднаго з дакументальных фільмаў |