Акцыя «Архівы–школе» для вучняў ДУА«Ліцэй №1 г.Баранавічы»

У рамках акцыі «Архівы–школе» 19 чэрвеня 2025г. занальны дзяржархіў у г.Баранавічы наведалі вучні 9-10 класаў ДУА«Ліцэй №1 г.Баранавічы». Напярэдадні 22 чэрвеня 2025г. – Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, для школьнікаў быў праведзены ўрок «Беларусь памятае», які быў накіраваны на папаўненне ведаў падлеткаў аб гераізме і ўкладзе беларусаў і іншых народаў Савецкага Саюза ў Перамогу над нацысцкай Германіяй.

У рамках мерапрыемства быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У завяршэнні архівіст Ірына Станіславаўна Стрэчань правяла для школьнікаў экскурсію па архівасховішчы, паказала ім наібольш цікавыя дакументы, расказала аб умовах захоўвання, а таксама аб выкарыстанні дакументаў.

 

1. Школьнікі падчас правядзення урока
2. За праглядам дакументаў
3. У архівасховішчы