БДАМЛМ: удзел у рамках акцый «Архівы – школе» і «Юны архівіст» у экспертным савеце V-й навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»

5 сакавіка 2024 года ў рамках акцый «Архівы – школе» і «Юны архівіст» вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва М. П. Кенька прыняў удзел у экспертным савеце V-й навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!», прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы, у дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

У навукова-практычнай канференцыі удзельнічалі вучні VІІI-XІ класаў г.Мінска і Мінскай вобласці. Праца канферэнцыі вялася ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Школьнікам было прапанавана звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года.

 

1. Экспертны савет НПК
2. Удзельнікі НПК
3. Удзельніца НПК прэзентую сваю работу