Аб правядзенні занятка з навучэнцам 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №43 г.Магілёва»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 27 лютага 2024 г.на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшоў занятак з навучэнцам 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №43 г.Магілёва».

У працэсе тэарэтычнага ўрока юнаму архівісту былі прадстаўлены тэматычныя выставы, змешчаныя ў чытальнай зале і прадэманстраваны дакументальныя фільмы: «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», «Абарона горада Магілёва», «Акупацыя беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Генацыд».

У ходзе практычнага занятку школьнік працягвае самастойную працу з дакументамі па выбранай тэматыцы.