Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» паказу дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна»
4 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В. Юртава г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу архівіст Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Міраслава Трайгель распавяла навучэнцам пра гісторыю абароны Брэсцкай крэпасці і гераізм савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
| 1. Выступленне супрацоўніка архіва Міраславы Трайгель перад навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна» |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна» падчас прагляду фільма «Крэпасць-герой» |

