Чарговы кіналекторый у кінатэатры «Космас»
16 мая 2024 г. у кінатэатры «Космас» у г.Магілёве ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №34 г.Магілёва». Падчас яго быў паказаны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).
Перад пачаткам сеанса перад гледачамі выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў. Ён расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316. Агучыў звесткі аб людскіх стратах у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб матэрыяльным уроне, прычыненым Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі за гады акупацыі, а таксама былі прадстаўлены дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» па тэме «Вызваленне і аднаўленне горада Магілёва1944-1950 гг»..
На фота: Выступленне супрацоўніка ў кінатэатры «Космас»