Працягваецца супрацоўніцтва Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і ўстаноў адукацыі

15 кастрычніка 2025 г. у дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» адбылося падвядзенне вынікаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў «Мой род, мая сям’я» ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Я гэта край радзімаю заву».

У складзе кампетэнтнага журы працаваў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка.

Па выніках работы былі адабраны і адзначаны дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступені лепшыя з прадстаўленых праектаў сярод дзяцей да 14 гадоў і старэйшых за 14 гадоў. Прызёры абласнога этапу прымуць удзел у рэспубліканскім фінальным этапе конкурсу.

 

1. Загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі В.В.Ясінская знаёміць журы з крытэрамі ацэнкі конкурсных работ. На пярэднім плане злева – заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка.
2. Члены журы конкурсу праводзяць адбот лепшых конкурсных работ