Віртуальная выстава «Фотадакументы з фондаў БДАКФФД, прысвечаныя Году якасці»



У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку 2024 год аб’яўлены Годам якасці. Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў да Года якасці падрыхтаваў фотавыставу «Зроблена ў Беларусі». На 10 стэндах фотавыставы змяшчаецца інфармацыя аб знакавых прадпрыемствах рэспублікі, такіх як ААТ «Чырвоны харчавік», СААТ «Камунарка», ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» (БелАЗ), Парк высокіх тэхналогій і гэтак далей, або аб вядучых галінах беларускай эканомікі – мяса-малочная і лёгкая прамысловасць, сфера медыцынскіх паслуг і іншыя.

Ў дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў змяшчаецца вялізны пласт аўдыёвізуальных дакументаў, якія даюць магчымасць азнаёміцца з развіццём эканомікі Беларусі з XX стагоддзя да нашых дзён.

 

ААТ «Чырвоны харчавік»
0-164151 Галоўны тэхнолаг ААТ «Чырвоны харчавік» В.А. Кузьміна і галоўны інжынер Н.Ф. Лікаў за абмеркаваннем асартыменту прадукцыі, г.Бабруйск, 1998 г.| «Чырвоны харчавік», г.Бабруйск, 2005 г.
У 1870 г.у Бабруйску быў заснаваны дражджавы завод Хонана Райцына. У 1929—1930 гг. завод быў рэканструяваны ў кандытарскую фабрыку «Чырвоны харчавік». 26 ліпеня 1994 г.завод быў акцыянаваны. У нашы дні магутнасці прадпрыемства разлічаны на вытворчасць 18,7 тыс. тон кандытарскіх вырабаў штогод: зефір, мармелад, халва, дражэ, касач.
Прадукцыя прадпрыемства заваёўвала шматлікія ўзнагароды на міжнародных выставах: Залаты медаль інтэрнацыянальнай выставы ў г.Лейпцыгу ў 1986 г., Залаты медаль 5-й спецыялізаванай выставы «Расійскія прадукты харчавання», 2001 г., Залаты медаль 12- Peterfood-2004» і іншыя.

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч»
0-036398 Інжынер-тэхнолаг Мінскай бісквітнай фабрыкі М. Волкава і зменны тэхнолаг А. Брэнч за праверкай якасці прадукцыі, г.Мінск, 1961 г.
0-144587 Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Кандытарская фабрыка «Слодыч» С.У. Куроўскі і старшы інжынер-тэхнолаг А.М. Сушкевіч дэманструюць прадукцыю на міжнароднай спецыялізаванай выставе «Кандытар-97», г.Мінск, 1997 г.
E062559 Інжынер-тэхнолаг ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» У. Палевікова ў цэху, г.Мінск, 2017 г.
У 1905 г.у г.Мінску пачала працаваць кандытарская фабрыка «Жорж», якая належала Г.В. Рачкоўскаму. У 1917 г.фабрыка нацыяналізавана і зноў адкрыта як «Першая беларуская кандытарская фабрыка». З 1936 г.– Мінская бісквітная фабрыка. З 1994 г.дзяржаўнае прадпрыемства – Кандытарская фабрыка «Слодыч», з 2001 г.ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч». ААТ «Слодыч» вырабляе і рэалізуе больш за 100 відаў печыва (цукровага, здобнага, зацяжнога, аўсянага і глазураванага), а таксама крэкеры і кексы. Прадукцыя прадпрыемства заваёўвала шматлікія ўзнагароды і дыпломы на міжнародных выставах: Дыплом 35-й Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў «ISRAFOOD», г.Тэль-Авіў, 2018 г., Залаты медаль 29-ай Міжнароднай выставе «Прадэкспа» ў г.Масква 2022 г.

СААТ «Камунарка»
0-073828 Расфасоўка цукерак вышэйшага гатунку ў святочныя каробкі ў цэху Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка», г.Мінск, 1967 г.
E004003 У цэху пакавання шакаладных бутляў ААТ «Камунарка», г.Мінск, 2004 г.
E011393 Юная пакупніца ў фірмовай краме «Камунарка», г.Мінск, 2006 г.
Гісторыя прадпрыемства «Камунарка» пачалася 15 лютага 1905 г., як «Кавярня з кандытарскімі прадуктамі, пякарня кандытарскіх прадуктаў Георгія Вікенцьевіча Рачкоўскага». У 1926 г.яе перайменавалі ў кандытарскую фабрыку «Прагрэс», з 1929 г.«Камунарка». У 1994 г.фабрыка «Камунарка» была пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 300 найменняў. Прадукцыя «Камунаркі» неаднаразова станавілася пераможцам прэміі «Народная марка», выйгравала Гран-пры і атрымлівала дыпломы розных міжнародных і нацыянальных конкурсаў.

СП ААТ «Спартак»
0-108825 Механізаваная лінія па выпуску цукерак галаўнога прадпрыемства Гомельскага вытворчага кандытарскага аб’яднання «Спартак», г.Гомель, 1972 г.
E048284 У адным з цэхаў ААТ «Спартак», г.Гомель, 2005 г.
E048287 Прадукцыя ААТ «Спартак», г.Гомель, 2005 г.
E048285 Прадавец фірмовай крамы ААТ «Спартак» М. Анціховіч дэманструе прадукцыю прадпрыемства, выпушчаную да Новаму году, г.Гомель, 2005 г.
4 чэрвеня 1924 г.у Гомелі пачала працаваць кандытарская фабрыка «Прасвет», з 1931 г.«Спартак». У 1994 г.пераўтворана ў акцыянернае таварыства, з 1998 г.- сумеснае беларуска-амерыканскае прадпрыемства. Асноўная прадукцыя: цукеркі, шакалад, печыва, вафлі, батончыкі, карамель, тарты. Прадукцыя фабрыкі неаднаразова выйгравала Гра-пры «Лідэр года», станавілася прызёрам Міжнародных спецыялізаваных конкурсаў.

ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» (БелАЗ)
E013029 Беларускія БелАЗы падчас працы па здабычы і перавозцы каменнага вугалю ў разрэзе «Распадскі» г.Міжрэчанск, г.Міжрэчанск Кемераўская вобл. , 2005 г.
E013027 Самазвал БелАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 тон – прадукцыя РУВП БелАЗ, Мінская вобл., г.Жодзіна, 2006 г.
E067003 Зборка кар’ерных самазвалаў у цэху ААТ «БелАЗ», Мінск
Жодзіна, 2014 г.
Пачатак завода адбыўся ў 1947 г.У 1965 г.быў запушчаны ў вытворчасць пад абазначэннем БелАЗ-540А. 25 верасня 2013 г.Беларускі аўтамабільны завод прадставіў самы вялікі ў свеце самазвал «БелАЗ-75710» грузападымальнасцю 450 тон. Прадукцыя БелАЗа неаднаразова выйгравала прызы на міжнародных конкурсах. Сярод іх, Міжнародная брыльянтавая зорка якасці Мексіканскага нацыянальнага інстытута маркетынгу, Міжнародны прыз «За тэхналогію і якасць» Клуба лідэраў гандлю, Залаты прыз Амерыкі «За якасць».
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» (МАЗ)
1-014236 У цэху па зборцы кабін аўтамабіляў МАЗа, г.Мінск, 1992 г.
E005630 Вопытны ўзор новага малагабарытнага аўтобуса «МАЗ-256», г.Мінск, 2004 г.- E055323 Аўтамабіль ( балід) беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта», пілатуемы Сяргеем Вязовічам, падчас міжнароднага ралі-марафону «Дакар-2016» у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна-Балівія), Паўднёвая Амерыка, 2016 г.
Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ) у 1944 г.У 1947 г.сабраны 5 аўтасамазвалаў МАЗ-205. Цягач-лесавоз МАЗ-509 быў удастоены дзяржаўнага знака якасці СССР у лістападзе 1973 г.Геаграфія экспарту завода вельмі шырокая. Грузавая, пасажырская і спецыяльная тэхніка МАЗ запатрабавана ў многіх рэгіёнах, уключаючы Блізкі і Далёкі Усход, Сярэднюю і Паўднёва-Усходнюю Азію, краіны афрыканскага кантынента і Лацінскай Амерыкі. Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» стала сярэбраным прызёрам ралі-марафону «Дакар-2018». бронзавым прызёрам ралі-марафону «Дакар-2020», а таксама ўладальнікамі Кубка Еўразіі па ралі-рэйдах 2023 г.у катэгорыі Т5 (грузавікі).
ААТ «Мінскі трактарны завод» (МТЗ),E035121 Гусенічны трактар МТЗ-2102 – прадукцыя ВА «Мінскі трактарны завод», г.Мінск, 2004 г.
E035122 На галоўным зборачным канвееры ВА «Мінскі трактарны завод», г.Мінск, 2004 г.
E055769 Трактар »Беларус-4522» вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод», прадстаўлены на 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2016», г.Мінск , 2016 г.
E055771 Наведвальнікі 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2016», якая прайшла на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, на пляцоўцы адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод», г.Мінск, 2016 г.Мінскі трактарны завод быў заснаваны 29 мая 1946 г.У 1985 г.трактары завода выкарыстоўваліся ў 70 краінах свету (сярод якіх — Данія, Канада, Коста-Рыка, ЗША і краіны СЭУ). У нашы дні прадукцыя МТЗ займае 66 працэнтаў рынку Расійскай Федэрацыі, ад 10 працэнтаў да 40 працэнтаў рынку трактароў у Латвіі, Сербіі, Венгрыі, Румыніі, Таджыкістане, 50 працэнтаў у Азербайджане, 60 працэнтаў у Малдове, 82 працэнты ў Казахстане, 80 працэнтаў у Егіпце.
Лёгкая прамысловасць Беларусі
E082787 Швачка сумеснага прадпрыемства ЗАТ «Мілавіца» Валянціна Вішнеўская падчас працы ў цэху прадпрыемства, г.Мінск, 2009 г.
E017912 Мастакі-мадэльеры ААТ «Світанак» г.Жодзіна, прызёры рэгіянальнага фестывалю «Млын моды» ў г.Гомель М. Мытнік (справа) і А. Хлопчанка дэманструюць свае мадэлі, Мінская вобл., г.Жодзіна, 2009 г.
E040818 Прадаўцы фірмовай крамы «Белвест» А. Дзмітрыева і Ю. Цюшкевіч у дзень 75-годдзя Пружанскага райспажыўтаварыства, Брэсцкая вобл., 2014 г.
E057841 Падчас паказу мадэляў адзення дызайнераў ААТ «Элема» ў рамках святкавання 25-годдзя з дня ўтварэння беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці «Беллегпрам» у Нацыянальнай школе прыгажосці, г.Мінск, 2017 г.
E078351 Аператар швейнага абсталявання рэспубліканскага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Аршанскі льнокамбінат» Таццяна Візнер на працоўным месцы, Віцебская вобл., 2020 г.>Лёгкая прамысловасць Беларусі ўключае вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра. Найбуйнейшыя вытворцы і экспарцёры галіны – гэта РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», СТАА «Белвест», СП ЗАТ «Мілавіца», ААТ «Світанак», ААТ «Элема» і іншыя. Больш як 75 працэнтаў выпускаемых імі тавараў пастаўляецца на экспарт у больш як у 90 краін свету. На працягу апошніх гадоў прадпрыемствы галіны рэгулярна становяцца пераможцамі і лаўрэатамі прафесійных конкурсаў і прэмій – «Лідэр спажывецкага рынку», «Лідэр года», «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», Belarus Beauty Awards і іншых.
Мяса-малочная прамысловасць Беларусі
E032491 У камеры вытворчасці аўстрыйскай фірмы «Шалер» для захоўвання гатовай прадукцыі ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», г.Брэст 2004 г.
E046147 Стэнда ААТ «Бабулін гладыш» на выставе «Беларуская якасць-2005», г.Масква, 2005 г.
E046293 Прадукцыя ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Мінская вобл., 2005 г.
E068990 Інжынер па якасці ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат» Наталля Чарняўская дэманструе новую прадукцыю – згушчанае малако ў цюбіках, Віцебская вобл., 2007 г.
E081872 На лініі фасоўкі тушонкі ў ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», Гомельская вобл., 2009 г.Кітай E064245 Прадстаўнікі Рэспублікі, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь для пошуку партнёраў-пастаўшчыкоў, падчас наведвання ААТ «Гродзенскі мясакамбінат, г.Гродна, 2017 г.
У краіне вырабляецца больш за 1200 відаў мясной прадукцыі, у тым ліку 800 відаў каўбасных вырабаў, каля 250 найменняў паўфабрыкатаў, больш за 150 відаў кансерваў, а таксама шырокі асартымент малочнай прадукцыі: розныя віды малака, у тым ліку, згушчанае, кісламалочныя напіткі, ёгурты, смятана. сыры – ад традыцыйных да элітных і эксклюзіўных. У топ вытворцаў уваходзяць ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Беллакт», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» і многія іншыя. Беларуская мяса-малочная прадукцыя неаднаразова станавілася прызёрам розных конкурсаў. Геаграфія экспарту ўключае краіны СНД, Кітай, арабскія краіны Азіі і краіны Афрыкі.
Парк высокіх тэхналогій
E033335 Погляд на будынак Парку высокіх тэхналогій, г.Мінск, 2012 г.
E071394 У офісе кампаніі «LWO» (Light Well Organization) – рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій, г .Мінск, 2019 г.
E071393 Малады спецыяліст кампаніі «LWO» (Light Well Organization) – рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій праграміст Дзмітрый Бусько на працоўным месцы, г.Мінск, 2019 г.
Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) створаны 22 верасня 2005 г.Падтрымка ІТ-сферы прывяла да таго, што ў 2019 г.доля ІТ-сектара забяспечыла палову прыросту ВУП Рэспублікі Беларусь. У 2020 г.доля Парка ў ВУП Беларусі перавысіла 4%. Агульным аб’ём вытворчасці склаў 7 млрд. 400 млн.

Кампутарная гульня World of Tanks (Свет танкаў)
E039983 Узнагароды пераможцам Адкрытага кубка Рэспублікі Беларусь па кіберспорце «Брэсцкая крэпасць – 2013», прысвечанага 95 -годдзю Узброеных Сіл Беларусі, якое прайшло па гульнявой дысцыпліне «World of Tanks» у Брэсцкім абласным Палацы культуры прафсаюзаў, г.Брэст, 2013 г.| 95-годдзю Узброеных Сіл Беларусі, які прайшоў па гульнявой дысцыпліне «World of Tanks» у Брэсцкім абласным Палацы культуры прафсаюзаў, г.Брэст, 2013 г.|
E054054 стварэннем мадэлі танка камп’ютарнай гульні «World of Tanks», г.Мінск, 2017 г.
World of Tanks (Свет танкаў) — кліенцкая камандная масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня, прысвечаная браніраваным машынам сярэдзіны XX стагоддзя. Гульня выйшла 12 жніўня 2010 г.і першапачаткова мела толькі расейскамоўную версію. З моманту выхаду World of Tanks стала культурным феноменам у шэрагу краін па ўсім свеце. World of Tanks з’яўляецца чатырохразовым пераможцам штогадовай прэміі Golden Joystick Awards у 2012 г., «Лепшая анлайн-гульня» ў 2013 г., а таксама «Лепшая гульня, у якую ўсё яшчэ гуляюць» у 2017 г і 2018 г.Акрамя таго, гульня паставіла два сусветныя рэкорды па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса.

Навуковыя дасягненні Беларусі
E017366 Дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі У.Я. Агабекаў ва ўстаноўкі сінтэзу фарбавальнікаў спецыяльнага прызначэння, г.Мінск, 2008 г.
E046999 Загадчык лабараторыі біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Н.У. Шалыга ў лабараторыі, г.Мінск, 2015 г.
E058203 Работнікі Галоўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі» НАН Беларусі загадчык лабараторыі аналізу біямедыцынскіх выяў, кандыдат тэхнічных навук Васіль Кавалёў (у цэнтры), навуковыя супрацоўнікі Віталь- й злева) і Аляксандр Каліноўскі, аўтары высокаэфектыўнага спосабу аўтаматычнага аналізу гісталагічных выяў, які ўвайшоў у спіс 10-ці лепшых вынікаў акадэміі за 2016 г.у галіне фундаментальных даследаванняў, г.Мінск, 2017 г.
E058040 Супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Рамана» Мікалай Парніцкі з узорамі з тытанавага сплаву, вырабленымі па тэхналогіі селектыўнага лазернага плаўлення, г.Мінск, 2017 г.
E078265 Намеснік загадчыка цэнтра выпрабаванняў лазернай тэхнікі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук « Анатоль Ісаевіч падчас наладкі выпрабавальнай устаноўкі ў лабараторыі цэнтра, г.Мінск, 2020 г.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з’яўляецца цэнтрам навуковай думкі і перадавых ідэй для народнай гаспадаркі краіны.
Сярод знакавых адкрыццяў і распрацовак НАН Беларусі можна вылучыць : метад, які дазваляе ажыццяўляць эфектыўную квантавую тамаграфію святла (Інстытут фізікі ім. Б.І.Сцяпанава), аналіз складаных малюнкаў вялікіх памераў (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі), унікальныя матэрыялы для космасу (ДНВА парашковай металургіі), запаволенне біяхімічных рэакцый (Інстытут фізікі ім. арганічнай хіміі), крок да рэгенерацыі нервовых клетак (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі і Інстытут фізіялогіі) і іншыя.
Сфера медыцынскіх паслуг Беларусі
E022251 Падчас правядзення 1-й у Беларусі аўтатрансплантацыі ныркі з яе рэканструкцыяй па-за арганізмам у аперацыйнай РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі ім. М.М. Аляксандрава; 1-ы злева – загадчык анкалагічнага уралагічнага аддзялення, кандыдат медыцынскіх навук С.Палякоў, 2-й справа – заг. аддзелам анкаўралагічнай паталогіі, доктар медыцынскіх навук А.Суконка, г.Мінск, 2008 г.
E024721 Падчас правядзення аперацыі ў рамках семінара вядучых еўрапейскіх кардыяхірургаў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія», г.Мінск, 2009 г.<
E047422 На прыёме ў урача-стаматолага ў ААТ «9-я стаматалагічная паліклініка», г.Мінск, 2013 г.
E043526 Медсястра касметалагічнага кабінета ўстановы аховы здароўя «Жодзінская цэнтральная раённая бальніца» в.Бахур на працоўным месцы, ., 2015 г.
E062875 Асістэнт кафедры афтальмалогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Святлана Карасёва (справа) у лазернай аперацыйнай установе аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца», г.Мінск, 2019 г.>Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, экспарт медпаслуг у 2021 г.склаў 41,1 млн. даляраў. Найбольш запатрабаваны напрамкі: кардыялагічныя і кардыяхірургічныя паслугі, паслугі ў галіне анкалогіі, транспланталогіі, афтальмалогіі і стаматалогіі. Паслугамі беларускай медыцыны скарысталіся грамадзяне 148 краін свету.
Сфера санаторна-курортных паслуг Беларусі
E011502 Адпачывальная санаторыя «Сосны», размешчанага ў курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёна, падчас сеанса лячэбнага масажу, Мінская вобл., 2006 г.
E044511 На тэрыторыі санаторыя «Азёрны» у аг. Азёры Гродзенскага раёна, Гродзенская вобл., 2007 г.
E047462 Плавальны басейн рэспубліканскага санаторна-курортнага унітарнага прадпрыемства «Санаторый «Белая Русь» Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у Мядзельскім раёне, Мінская вобл., 20
E084900 Погляд на будынак філіяла «Санаторый «Альфа Радон» таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТОРВЛАД» у Дзятлаўскім раёне ў дзень яго адкрыцця, Гродзенская вобл., 2015 г.
E047922 Падчас правядзення працэдуры на апараце вакуумнай тэрапіі для лячэння хранічных захворванні ніжніх канечнасцяў у дзяржаўнай установе «Санаторый «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінская вобл., 2016 г.
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае сістэма санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва. Толькі ў 2023-м у нашых здраўніцах адпачылі звыш 160 тысяч замежных гасцей. У топ увайшлі грамадзяне Расіі, Казахстана, Кітая, Ізраіля, Азербайджана. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца такія санаторыі, як «Альфа Радон», «Ружанскі», «Сосны», «Юнацтва».