Маладыя архівісты, члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у квізе «Славе – не цьмянець! Традыцыям – жыць!»
13 мая 2026 г. каманда маладых супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі, паспяхова выступіла ў інтэлектуальным квізе «Славе – не цьмянець! Традыцыям-жыць!», прысвечаным 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гульня складалася з трох раўндаў па 14 пытанняў кожны. Яны былі прысвечаны гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і яе вобразу ў культуры і мастацтве. У інтэлектуальным спаборніцтве пазмагаліся 17 каманд – прадстаўнікоў першасных прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у структуру Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Нашу каманду прадстаўлялі Асяпянок Лізавета, Голубева Паліна, Храмчанка Цімафей, Кухарэнка Арцём і Гаўрыленка Кірыл. Удзельнікі каманды праявілі выдатныя веды гісторыі, годна абараніўшы гонар архіва!
Такія мерапрыемствы маюць асаблівую значнасць – яны дапамагаюць захоўваць памяць аб гераізме і трагедыі нашага народа, перадаючы падрастаючаму пакаленню каштоўнасці міру і патрыятызму.
![]() |
| 1. Удзельнікі каманды архіва са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.I.Зубрыкам перад пачаткам квіза |
![]() |
| 2. Каманды ўдзельнікаў перад пачаткам квіза |
![]() |
| 3. Вядучы квіза – У.I.Зубрык, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў |
![]() |
| 4. Удзельнікі каманды ў чаканні новых пытанняў |
![]() |
| 5. Узнагароджанне каманды архіва дыпломам удзельніка квіза |
![]() |
| 6. Дыплом ўдзельніка квіза |





