Мерапрыемства па азнаямленню калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» з актуальнай прававой інфармацыяй у рамках прававой асветы грамадзян

30 студзеня 2024 года ў рамках прававой асветы грамадзян адбылося мерапрыемства па азнаямленню калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» з актуальнай прававой інфармацыяй.

Перад супрацоўнікамі архіва выступілі першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта А.В. Южык з дакладам на тэму «Адзіны дзень галасавання. Парадак правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь», першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта А.С.Бакач з дакладам на тэму «Меры прафілактыкі і папярэджання экстрэмісцкай дзейнасці», натарыус Гродзенскага натарыяльнага акругі Н.А.Касач з дакладам на тэму «Ззмены заканадаўства аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», а таксама адвакат юрыдычнай кансультацыі Гродзенскага раёна Л.С.Бычкоўская з дакладам на тэму «Роля адвакатуры ў грамадстве».

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі архіва змаглі атрымаць кансультацыю спецыялістаў розных галін прававой сферы па пытаннях, якія іх цікавяць.