Аб Канстытуцыі, патрыятызме і прафесіі архівіста – у Азершчынскай сярэдняй школе №1 Рэчыцкага раёна
14 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Азершчынскай сярэдняй школе №1 прайшла класная гадзіна па тэме «За любімую Беларусь!».
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы правялі віктарыну па праверцы ведаў гісторыі Беларусі з навучэнцамі 9-11 класаў. Была адзначана роля Канстытуцыі для грамадства і дзяржавы. Названы цікавыя факты аб Беларусі і найбольш знакамітыя яе ураджэнцы. Прадэманстраваны дакументальны фільм аб Канстытуцыі Беларусі, створаны БДАКФФД на аснове матэрыялаў, якія захоўваюцца ў ім.
У рамках прафарыентацыйнай работы шкаляры былі праінфармаваны аб тым, у чым заключаецца праца архівістаў і ў якіх вну вучацца на гэтую прафесію.
![]() |
1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка праводзіць віктарыну па праверцы ведаў навучэнцаў Азершчынскай сярэдняй школы №1 аб гісторыі Беларусі і яе Канстытуцыі |
![]() |
![]() |
![]() |
2-4. Навучэнцы глядзяць дакументальны фільм аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
5. Навучэнцы слухаюць інфармацыю аб працы Рэчыцкага дзяржархіва і прафесіі архівіста |