Аб удзеле супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў мерапрыемстве «Святое полымя Вечнага агню»

12 мая 2026 года супрацоўнікі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Святое полымя Вечнага агню», арганізаваным Брэсцкім філіялам РУП «Белтэлекам» для супрацоўнікаў філіяла і ветэранаў сувязі.

У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Перад кінапаказам архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вольга Сухарэвіч расказала пра гераізм, праяўлены салдатамі і афіцэрамі пры абароне Брэсцкай крэпасці, пра ўвекавечанне памяці яе абаронцаў.

У завяршэнні мерапрыемства прысутныя азнаёміліся з выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна … Была перамога!», якая сведчыць аб цяжкім часе нямецкай акупацыі на Брэстчыне і аб пасляваенным аднаўленні.

 

1. Архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч расказвае пра фільм «Крэпасць-герой»
2. Супрацоўнікі і ветэраны сувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» падчас прагляду фільма