Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» тэматычнай інфармацыйнай гадзіны «Аб салдатах Пераможнай вясны» і паказе фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»

8 мая 2025 года, у рамках акцыі «Архівы-школе», ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» для навучэнцаў 9 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» вядучым архівістам Ю.І. Градоўка праведзена інфармацыйная гадзіна «Аб салдатах Пераможнай вясны», прымеркаваны да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Увазе рабят была прадстаўлена прэзентацыя фатаграфій з фондаў асабістага паходжання аб героях вайны, якія пражывалі на Аршаншчыне.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Вядучы архівіст Ю.І.Градоўка праводзіць інфармацыйную гадзіну для навучэнцаў 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №21 г.Оршы»
2. Паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»