Акцыя «Архівы — школе» ў БДМЛМ
27 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) Наталья Аляксандраўна Мізон правяла экскурсію для навучэнцаў 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 215 г. Мінска».
Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю будынка, у якім змяшчаецца БДАМЛМ, пазнаёміліся з дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве-музеі, даведаліся пра іх каштоўнасць для вывучэння літаратуры і мастацтва Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена правілам працы і арганізацыі доступу да архіўных матэрыялаў.
Знаёмства з унікальнымі дакументамі і артэфактамі БДАМЛМ дазволілі навучэнцам акунуцца ў мінулае і даведацца пра гісторыю з першакрыніцаў.
![]() |
1. Падчас выступлення Н.А. Мізон перад удзельнікамі экскурсіі. |
![]() |
2. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 215 г. Мінска». |