Мерапрыемства ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыціі Магілёўскага аблвыканкама з удзелам установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У межах праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прыняла ўдзел у мерапрыемстве для супрацоўнікаў тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Магілёўскай вобласці.

Вядучы архівіст установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксей Швыроў пазнаёміў прысутных з прэзентацыяй «Горацкія «сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі». Прэзентацыя створана на аснове архіўных дакументаў і прысвечана перыяду працы вядомай беларускай артысткі, педагога і пісьменніцы Паўліны Мядзёлкі ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Жыццё Паўліны Мядзёлкі – прыклад адданасці роднаму краю, захаванню мовы і традыцый. Памяць пра яе дазваляе абапірацца на свае карані, ганарыцца імі і працягваць справу тых, хто беражліва перадаваў культуру будучым пакаленням.

Яшчэ адной тэмай мерапрыемства стала 40-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Для супрацоўнікаў органаў прымусовага выканання быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі» прысвечаны гэтай падзее. Фільм падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і складаецца з архіўных відэаматэрыялаў.

Чарнобыльская катастрофа нанесла Беларусі вялізную шкоду. Былі забруджаны значныя зямельныя плошчы, эвакуіравана насельніцтва з забруджаных тэрыторый, радыяцыя аказала негатыўны ўплыў на здароўе жыхароў пацярпеўшых раёнаў.

 

1. Удзел у праекце «Кожную пятніцу – роднае, сваё» для супрацоўнікаў тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Магілёўскай вобласці
2. Прэзентацыя вядомай беларускай актрысы, педагога і пісьменніцы Павліны Мядзелкі
3-4. Паказ фільма «Чарнобыль: Хронікі трагедыі»