Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

11 мая супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» сустрэліся з вучнямі 9 класа СШ №1 г.Магілева, дзе быў праведзены кіналекторый, прымеркаваны да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны горада Магілёва. Для вучняў была прадстаўлена дакументальная выстава, прысвечаная абароне г.Магілёва і прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Загадчык аддзела С.В.Барцулёва дэманструе кнігу «Вызваленне г.Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…»
2. Загадчык аддзела С.М.Брузгіна расказвае пра фільм
3. Навучэнцы праглядаюць дакументальны фільм