Аглядная экскурсія для студэнтаў Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

8 красавіка 2026 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе» праведзена аглядная экскурсія для навучэнцаў 2-га курса спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа.

Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй установы, асноўных напрамках дзейнасці архіва. У чытальнай зале была прадстаўлена віртуальная тэматычная падборка «Паштовая гісторыя», прысвечаная гісторыі паштовых органаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама выстаўка «Жаночыя асобы ў дакументах», падрыхтаваная па дакументах асабістага паходжання і прымеркаваная да Года беларускай жанчыны.

Навучэнцы наведалі архівасховішча, азнаёміліся з рэжымам захоўвання архіўных спраў, падкрэслілі важнасць у правільным афармленні дакументаў.

На фота: Падчас экскурсіі