Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў раённай дыялогавай пляцоўцы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
20 лютага 2026 г. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці прыняў удзел у раённай дыялогавай пляцоўцы «Святое справа – Радзіме служыць» на базе ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Гомеля». Дыялогавая пляцоўка аб’яднала старшакласнікаў з розных школ горада і прадстаўнікоў гарадской улады, архіўных і музейных работнікаў. Тэмай абмеркавання было значэнне захавання гістарычнай памяці ў сучасным грамадстве. Экспертамі дыялогавай пляцоўкі выступілі: намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Гомеля В.А.Дацэнка, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалаў, старшы навуковы супрацоўнік архіва М.В.Вашчанка, намеснік дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы К.С.Мішчанка.
Ад Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці выступіў дырэктар Юрый Васільевіч Шастапалаў, які распавёў пра значэнне архіўнай працы ў захаванні гістарычнай памяці і важнасці перадачы дакументальнай спадчыны падрастаючаму пакаленню. Звяртаючыся да навучэнцаў, Юрый Васільевіч сказаў:
– Менавіта дзякуючы працы архівістаў удалося захаваць унікальныя сведчанні станаўлення нашай дзяржавы і Вялікай Айчыннай вайны. Захаванне памяці аб мінулым – гэта аснова будучыні. Уважліва ставіцеся да гістарычнай інфармацыі, размешчанай на прасторах інтэрнэту, вучыцеся думаць і аналізаваць гістарычныя факты.
Старшы навуковы супрацоўнік архіва Мая Валянцінаўна Вашчанка прадставіла ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі выставачны дакументальны праект «Гомельшчына нескароная». Яна распавяла пра тое, што дадзены праект быў створаны на аснове дакументаў дзяржаўных архіваў і музеяў Беларусі. Дакументы, адлюстраваныя ў праекце, храналагічна звязваюць падзеі ад акупацыі Гомеля нямецка-фашысцкімі захопнікамі да яго поўнага вызвалення. Асаблівае месца ў выставе адведзена дакументам аб генацыдзе беларускага народа. Таксама Мая Валянцінаўна прадэманстравала дакументы Цэнтральнага архіва Міністэрства Абароны РФ перыяду Вялікай Айчыннай вайны аб гераізме савецкіх салдат, якія былі прадастаўлены ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве архіваў. Гэтыя дакументы – сведчанні гераічнага подзвігу байцоў-мінёраў, якія вызвалялі Радзіму ад ворага.
Пра працу па захаванні гістарычных рэліквій распавёў намеснік дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Канстанцін Сяргеевіч Мішчанка, які запрасіў удзельнікаў на адкрыццё новай выставы «Пра мужнасць, пра доблесць, пра славу».
Фармат жывога дыялогу дазволіў школьнікам не толькі слухаць, але і выказвацца. Навучэнцы распавялі пра сваю пошукавую працу, удзел у праектах, дапамогу школьным музеям баявой славы.
![]() |
| 1. Адкрыццё дыялогавай пляцоўкі |
![]() |
| 2. Выступленне намесніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Гомеля В.А.Дацэнка |
![]() |
| 3. Выступленне Ю.В.Шастапалава |
![]() |
| 4. К.С.Мішчанка распавядае пра музейныя экспанаты |
![]() |
![]() |
| 5-6. Навучэнцы школ г.Гомеля на дыялогавай пляцоўцы |





