Аб удзеле супрацоўнікаў дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў рабоце круглага стала «Наша Перамога!»

7 мая 2026 года на гістарычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна адбылося мерапрыемства ў фармаце круглага стала «Наша Перамога!», арганізаванае кафедрай гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін сумесна з Дзяржархівам Брэсцкай вобласці.

АрхівістⅠкваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч расказала прысутным пра дакументы архіва перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства работнікі архіва прадэманстравалі студэнтам дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і арганізавалі выстаўку архіўных дакументаў «Была вайна … Была перамога!».

 

1. З уступным словам да студэнтаў звярнуўся доктар гістарычных навук, прафесар У.В.Здановіч
2. Падчас прагляду фільма