Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выступіў спікерам на адзіным дні інфармавання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў

18 чэрвеня 2026 года намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў спікерам у рамках правядзення Адзінага дня інфармавання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў. Тэмай АДI стала «Памяць у імя будучыні (да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны)».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася прарэктар па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце В.М.Салдатава. Яна адзначыла сістэмную работу на дзяржаўным узроўні па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

С.В.Кулінок уручыў В.М.Салдатавай крайнія дакументальныя выданні Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама спікер выступіў з тэмай «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Асаблівая ўвага была ўдзелена архіўным дакументам і сведчанням, якія пацвярджаюць факты злачынстваў, учыненых нацысцкімі акупантамі і іх памагатымі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Прывітальнае слова В.М.Салдатавай
2. Выступленне С.В.Кулінка
3. Калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў на Адзіным дні інфармавання