Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

23 кастрычніка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 у г.Крычаве», для навучэнцаў 3 «А» класа вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла гутарку на тэму «Нам завешчана захоўваць».

У пачатку сустрэчы вядучым архівістам установы Вікторыяй Кандраценкі навучэнцы праслухалі інфармацыю аб гісторыі стварэння архіўнай справы ў Крычаўскім раёне, і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці, складам дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні. Затым азнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах яўрэяў, спаленай вёсцы Антонаўка.

На фота: Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка праводзіць гутарку для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 у г.Крычаве».