Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» арганізавала паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для калектываў упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
12.07.2024 г. у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ўстанова «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) арганізавала паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для калектываў упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь агульнай колькасцю 35 чалавек.
Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, дырэктар ДАГв Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку ідзе апавяданне аб вызваленні гарадоў Беларусі.
Перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне» з супрацоўнікамі пагаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.), аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці. У ходзе абмеркавання дырэктар ДАГв даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.
![]() |
1. Дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч перад выступам |
![]() |
![]() |
2-3. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне» |