Правядзенне ўрока ў рамках праекта «Юны архівіст» і дэманстрацыя дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне»
7 мая 2026 г. у сценах архіва прайшоў незвычайны ўрок для вучняў 10 «А» класа сярэдняй школы №1 г.Кобрына ў рамках праекта «Юны архівіст». На гэты раз дзеці пагрузіліся ў свет рэстаўрацыі, асвоіўшы асновы дробнага рамонту спраў.
Школьнікі даведаліся, што такое рэстаўрацыя дакументаў і чаму яна такая важная для захавання гісторыі. Ім расказалі, як беражліва і акуратна трэба абыходзіцца са старымі дакументамі, каб падоўжыць іх жыццё на доўгія гады.
Урок не толькі пашырыў кругагляд вучняў, але і падарыў ім каштоўны практычны вопыт, які, магчыма, натхніць кагосьці на будучую прафесію.
Пасля ўрока навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці.
![]() |
| 1. Школьнікі падчас урока |
![]() |
| 2. Дзеці за праглядам дакументальнага фільма |

