Паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Оршы»

27 мая 2025 года ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №9 г.Оршы» для навучэнцаў 2-5 класаў праведзены паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Перад пачаткам паказу вядучы архівіст Дзяржархіва ў г.Оршы Ю.І.Градоўка расказала вучням пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра якія расказваецца ў фільме, пра подзвіг шматнацыянальнага савецкага народа, падкрэсліла значнасць захавання гістарычнай памяці і перадачы гэтых ведаў падрастаючым пакаленням.

 

Вучні ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Оршы» падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»