Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў семінары па тэме ваенна-патрыятычнага выхавання
30 студзеня 2026 года на базе сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы прайшоў раённы семінар-практыкум «Як гаварыць з дзецьмі аб вайне: гістарычная памяць, псіхалогія і сучасныя падыходы», арганізаваны ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет Рэчыцкага раёна». У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання ўстаноў адукацыі і прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый Рэчыцы і Рэчыцкага раёна.
На семінар былі запрошаны і архівісты Рэчыцкага дзяржархіва. Яны расказвалі прысутным аб тым, як архіў работае з моладзю з выкарыстаннем архіўных дакументаў па тэме Вялікай Айчыннай вайны, і паказвалі дакументальны фільм БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
![]() |
| 1-2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае ўдзельнікам семінара аб рабоце архіва з дзецьмі і моладзю |
![]() |
![]() |
| 3-4. У час паказа фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |



