Экскурсія ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»
27 сакавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі навучэнцы
3-іх і 4-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна». У час правядзення экскурсіі архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Бярозаўская А.М. пазнаёміла прысутных з гісторыяй архіва, правяла прэзентацыю мабільнай выставы «Старонкі гісторыі г.Маладзечна», падрыхтаванай па дакументах архіва. Таксама падчас экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з найбольш цікавымі дакументамі, якія знаходзяцца на захоўванні, і наведалі архівасховішча.
![]() |
Вучні ў архівасховішчы |
![]() |
Бярозаўская В.М. з навучэнцамі |
![]() |
У час дэманстрацыі дакументаў |