У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 24 мая 2024 г.у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены семінар-практыкум для ўдзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст»

Мэтай семінара з’яўлялася азнаямленне ўдзельнікаў праекта з парткомплексам дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці. Вядучы архівіст С.М.Мясаедава распавяла пачынаючым даследчыкам аб інфармацыйным патэнцыяле дакументаў парткомплексу, вядучы архівіст А.В.Сіліна прадэманстравала асноўныя архіўныя даведнікі, якія выкарыстоўваюцца для выяўлення дакументаў па фондах былога архіва Віцебскага абкама КПБ. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў У.П.Каханка сумесна з загадчыкам кафедры гісторыі і культурнай спадчыны факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М.Машэрава кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам А.М.Дулавым намецілі круг патэнцыйных тэм для студэнцкіх даследаванняў у рамках напісання курсавых і дыпломных работ.

Па кожнай з тэм «юныя архівісты» атрымалі індывідуальныя конультацыі С.М.Мясаедавай.

 

1. Вядучы архівіст С.Н.Мясаедава распавядае пра інфармацыйны патэнцыял дакументаў парткомплексу.
2. Вядучы архівіст А.В.Сіліна дэманструе асноўныя архіўныя даведнікі.