Правядзенне работнікамі НГА Беларусі кіналекторыя
3 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі правёў для навучэнцаў сярэдняй школы №27 г.Мінска кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык прадставіла прысутным падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў дакументальны фільм «Вызваленне», які аднаўляе храналогію вызвалення тэрыторыі нашай краіны.
Фільм асвятляе падзеі з 26 лістапада 1943 г., калі часткі Чырвонай арміі ўвайшлі ў г.Гомель. У заключных кадрах паказваецца вызваленне г.Брэста 28 ліпеня 1944 г., што азнаменавала поўнае выгнанне ворага з беларускай зямлі.
![]() |
![]() |
1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык праводзіць кіналекторый |
![]() |
2. Навучэнцы сярэдняй школы №27 г.Мінска |
![]() |
3. Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» |