Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы» Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

17 студзеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» для навучэнцаў 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» вядучым архівістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» была падрыхтавана стэндавая выстава «Ёсць маленькі горад над Сожам». Школьнікам была дадзена магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, важнейшымі доказамі гісторыі роднага горада Крычава.

Таксама для школьнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчы, дзе юнакі азнаёміліся з патрабаваннямі да архівасховішча, тэмпературна-вільготнасным і санітарна-гігіенічным рэжымамі, пагаварылі аб пераводзе дакументаў у электронны фармат.