Аб правядзенні ўрокаў да Дня Перамогі спецыялістамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне

8 мая 2024 г.напярэдадні Дня Перамогі і ў рамках акцыі «Архівы – школе» спецыялісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі ўрокі для выхаванцаў дзіцячага сада №2 г.Кобрына і вучняў 8 «А» класа гімназіі г.Кобрына.

У дзіцячым садзе дашкалятам былі прадэманстраваны архіўныя копіі дакументаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Спецыялісты дзяржархіва распавялі пра подзвігі, баявыя узнагароды ветэранаў С.А.Каменданта, І.Г.Стырыковіча і М.Т.Свірыдзюка.

Для васьмікласнікаў архівісты правялі ўрок «Гэты Дзень Перамогі!», падчас якога распавялі пра апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны і святкаванне Дня Перамогі; падрыхтавалі віктарыну пад назвай «Давайце ўспомнім пра вайну». На ўсе пытанні віктарыны дзеці далі правільныя адказы.

Школьнікі таксама азнаёміліся са стэндавай выставай «Слава воіну-пераможцу!», якая экспануецца ў чытальнай зале дзяржархіва. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі ўспаміны ветэранаў, іх узнагародныя лісты і ордэнскія кніжкі, пасведчанні да медалёў, фатаграфіі, прадстаўленыя на дадзенай выставе.

 

1. Загадчык аддзела С.У.Заруба падчас выступлення перад выхаванцамі дзіцячага сада №2 г.Кобрына
2. Дашкольнікі групы «Усмешка» падчас урока
3. Вядучы архівіст Т.М.Якушык падчас выступлення перад вучнямі 8 «А» класа гімназіі г.Кобрына
4. Школьнікі падчас азнаямлення з выставай
5. Навучэнцы гімназіі ў архіве